Дэйв Гэхэн выдае новы сольнік

Франтмэн гурта Depeche Mode Дэйв Гэхэн скончыў працаваць над сваім другім па ліку сольным альбомам. Паслядоўнік дэбютнага «Paper Monsters», які выйшаў у 2003-м годзе, атрымаў назву «Hourglass». Працаваць над дыскам вакалісту дапамагалі ўдзельнікі гастрольнай каманды Depeche Mode, а музыку і тексты да ўсіх 11 песняў напісаў сам Дэйв. Па словах Гэхэна, «Hourglass» адрозніваецца ад папярэдняга альбому больш выразным электрычным гучаннем.

Як прызнаўся спявак, падчас запісу музыкі яшчэ і правяралі магчымасці ProTools, розныя эфекты, гукі і гэтак далей. Ніякай асаблівай саўнд-канцэпцыі не было, але вынік гэтых спробаў самаму выканаўцу так спадабаўся, што было вырашана працягваць у тым жа стылі.

Музыка дадаў, што быў «вельмі ўважлівым да дэталяў, але спрабаваў не перагнуць. Каб запіс заставаўся жывым і спантанным. Песні не павінны падавацца ідэальнымі, абавязкова павінна прысутнічаць шэрахаватасць і непрыгладжанасць».

Мікшаваннем альбому будзе займацца Тоні Хофэр, які раней працаваў з англічанамі The Kooks. Плануецца што ў музычных крамах еўропы «Hourglass» з’явіцца ў кастрычніку гэтага году.

Фота: night.travel.bg