Дэйв Грол адправіў Foo Fighters у доўгатэрміновы адпачынак
Лідэр Foo Fighters Дэйв Грол абвясціў, што ягоны гурт сыходзіць у доўгатэрміновы адпачынак, паведамляе Gigwise. Па словах музыкі, калектыў існуе ўжо 14 гадоў, і, нарэшце, надыйшоў час адпачыць адзін ад аднаго. Да таго ж, дадаў ён, каманда дасягнула шмат чаго, і марыць ужо практычна няма пра што.
Летась Foo Fighters далі два аншлагавых канцэрты на стадыёне "Уэмблі" у Лондане, у якіх таксама бралі ўдзел гітарыст і басіст Led Zeppelin Джымі Пэйдж і Джон Пол Джонс, чыім вялікім прыхільнікам з'яўляецца Грол. Музыкі выканалі разам класічныя кампазіцыі Led Zeppelin "Ramble On" і "Rock and Roll", пасля чаго лідэр Foo Fighters прызнаўся публіцы, што гэта самы шчаслівы дзень яго жыцця.
За сваю кар'еру каманда выпусціла шэсць студыйных альбомаў. Па словах Дэйва Грола, прыхільнікам не варта ў бліжэйшыя гады чакаць новага альбома Foo Fighters. Пра свае асабістыя творчыя планы музыка нічога не паведаміў.
Фота: www.tfo.net.ru