DIDO збіраецца стаць бубначкай

Брытанская спявачка Дайда збіраецца прыпыніць сваю кар'еру спявачкі дзеля таго, каб ажыццявіць сваю даўнюю мару і выступіць у якасці убначкі ў якім-небудзь гурце. Па паведамленні газеты Daily Star (пераклад InterMedia), выканаўца прызналася, што марыць памяняць свой мікрафон на барабанныя палачкі з тых самых часоў, як паспрабавала пастукаць на ўдарных падчас запісу свайго апошняга альбома «Safe Trip Home».

«Яны прымусілі мяне чуць музыку зусім па-іншаму, - прызналася 36-гадовая Дайда. – І мне б сапраўды хацелася паспрабаваць сябе ў якасці бубначкі ў якім-небудзь гурце. Мне ёсць чаму павучыцца, бо я павінна буду іграць у той момант, калі хтосьці павінен будзе спяваць. Гэта было б сапраўды цікава».

Фота: www.slyrics.net