Для аховы пінскага трыкатажу прыцягнулі 20 вартавых сабак
20 вартавых сабак прыцягнулі для аховы тэрыторыі Пінскага трыкатажнага аб'яднання "Палессе". Такім чынам яго краўніцтва спрабуе змагацца з масавымі крадзяжамі. Толькі сёлета ахова аб'яднання затрымала больш за 50 чалавек, якія цягнулі з прадпрыемства прадукцыю.
Сабакам даюць спецыяльную ежу і ладзяць для іх трэніроўкі. Цяпер пры прыёме на працу новых працаўнікоў з імі праводзіцца інструктаж па бяспечным абыходжанні з сабакамі. Людзям раяць, каб яны не хадзілі па прамысловай зоне камбінату і не падыходзілі да агароджы.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск