Для беларусаў Башкортастана адкрыюць грамадскую прыёмную

Грамадскую прыёмную плануецца адкрыць пры Рэспубліканскім нацыянальна-культурным цэнтры беларусаў Башкортастана "Спадчына". Пра гэта інфармагенцтву "Башинформ" паведаміў старшыня цэнтра Ігар Лясовіч. Паводле яго слоў, у прыёмную змогуць звярнуцца ўсе беларусы, якія жывуць на тэрыторыі Башкортастана. У разе патрэбы ім акажуць сацыяльную, юрыдычную, а пры магчымасці і матэрыяльную падтрымку.

Адкрыццё "беларускай" грамадскай прыёмнай запланаванае на другую палову 2010 года. Цяпер ідзе збор сродкаў для яе стварэння.