Для беларускіх выратавальнікаў распрацуюць адмысловы аўтамабіль
Адмысловы айчынны аўтамабіль распрацуюць для Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Аварыйна-выратавальная машына будзе створаная на шасі Мінскага
аўтамабільнага завода. Як паведамляе МНС, новы аўтамабіль дазволіць
замяніць састарэлую тэхніку, якая цяпер знаходзіцца на ўзбраенні
аддзелаў беларускіх выратавальнікаў.
Інтэрфакс
Інтэрфакс