Для фэсту "Дняпроўскія галасы" склалі мапу цудаў Дубровеншчыны
Галоўным арыенцірам для гасцей і ўдзельнікаў фэсту "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне" стане мапа цудаў Дубровенскага раёна. Яе прэзентацыя адбудзецца ў дзень адкрыцця міжнароднага фэсту — 14 чэрвеня. У лік славутасцяў увайшлі помнікі дойлідства XVII і XVIII стагоддзяў, гарадзішча, датаванае I тысячагоддзем да н.э, Святая Барадзінцаўская крыніца, 400-гадовы дуб-волат, рака Дняпро і, вядома ж, сам фэст "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне".
У фэсце прымуць удзел самадзейныя і прафесійныя калектывы народнай музыкі і песні з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы. Артыстам дадзена права першымі ўбачыць сем цудаў раёна і ацаніць выбар дубровенцаў.
Сёлета фэст праводзіцца ў 15-ы раз. Яго госці выступяць не толькі на канцэртных пляцоўках у райцэнтры, але і адправяцца ў сельскія дамы культуры. Завершыцца фэст 15 чэрвеня вогнішчам сяброўства.
БЕЛТА