Для ІП-экспарцёраў максімальна спросцяць сістэму падаткаабкладання
У Беларусі рыхтуецца праект указу прэзідэнта аб стымуляванні экспарту беларускіх тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі Аляксандр Ліхачэўскі.
Па яго словах, дакумент прадугледжвае максімальнае спрашчэнне сістэмы падаткаабкладання для ІП, якія экспартуюць беларускую прадукцыю. Будзе зніжаны і сам падатак.
Прадпрымальнікам давядзецца плаціць гандлёвы збор ў памеры 35 тысяч рублёў у месяц. Разлічвацца з юрасобамі можна будзе наяўнымі грашыма, а валютны прыбытак дазволяць не залічваць на банкаўскія рахункі.
Займацца міжнароднымі перавозкамі прадпрымальнікі змогуць без адпаведнай ліцэнзіі. Як адзначыў Ліхачэўскі, дакумент будзе прыняты са дня на дзень.
“Інтэрфакс-Захад”