Для каманды Лукашэнкі шукаюць хакеістаў па ўсёй Брэстчыне?

Ужо цяпер журналісты спрабуюць акрэдытавацца на перанавагодняе адкрыццё Лядовага палаца ў Баранавічах. На імпрэзу сабраўся прыехаць Аляскандр Лукашэнка.  Ёсць звесткі, што кіраўнік дзяржавы збіраецца прывезці з сабой хакейную каманду і зладзіць матч. Цяпер па Брэстчыне шукаюць адпаведных гульцоў,  якія б маглі згуляць з камандаю Лукашэнкі.