Для ўдзелу ў "Еўрафэсце" пададзеныя каля сотні заявак
Каля сотні заявак пададзеныя ад выканаўцаў і аўтараў песень для ўдзелу ў нацыянальным тэлевізійным музычным праекце "Еўрафэст" (адборы на "Еўрабачанне"). Пра гэта Еўрарадыё паведаміла выканаўчы прадзюсер праекту Анастасія Ціхановіч: "Заявак дастатковая колькасць. Я думаю, што каля сотні будзе, але гэта яшчэ не дакладная лічба".
Паводле слоў Ціхановіч, канчатковыя вынікі будуць падведзеныя на працягу некалькіх дзён. Але ўжо можна адзначыць, што калі летась было вельмі шмат заявак ад аўтараў песень, дык сёлета заяўкі падала "максімальная колькасць вядомых беларускіх выканаўцаў".
Сярод іх Анастасія Ціхановіч назвала Пятра Ялфімава, Алену Грышанаву, Аляксандру Гайдук, Аляксандра Патліса, Дакоту, Дзмітрыя Смольскага, дуэт "The Champions", гурт "По глазам" (мінулагоднія фіналісты конкурсу "Еўрафэст"), дзяржаўны ансамбль "Песняры", Максіма Сапацькова (Макса Лорэнса), Вольгу Плотнікаву і Дзмітрыя Урангеля.
Па выніках папярэдняга праслухоўвання будуць адабраныя не больш за 15 выканаўцаў, якія паўдзельнічаюць у паўфінале "Еўрафэсту".