Дні культуры Венесуэлы пачаліся ў Гродна

9-11 лістапада дэлегацыя актораў на чале з першым сакратаром венесуэльскага пасольства Херарда Эстрада Марцінасам у Гродна ладзіць шэраг культурніцкіх мерапрыемстваў. Сёння ў кінатэатры “Чырвоная зорка” гродзенцам пакажуць фільм “Брат” рэжысёра Марсэля Раскіна.
 
У чацвер Гродзенская гарадская капэла і танцавальны калектыў “Ёланда Марэна” дадуць сумесны канцэрт. У гэты ж дзень у “Гродзенскай выставачнай зале” адкрыецца экспазіцыя “Фарбы джунгляў”. Таксама госці з Венесуэлы сустрэнуцца з вучнямі школ, гімназій і студэнтамі ўніверсітэта імя Янкі Купалы.