Дочкі Казуліна на спатканні будуць размаўляць з бацькам пра маму
Трэцяга траўня Юля і Вольга Казуліны выязджаюць на сустрэчу з бацькам у віцебскую калонію “Віцьба-3”. Спатканне будзе доўжыцца тры дні. Асноўнай тэмай гутаркі з Аляксандрам Казуліным, як расказала Еўрарадыё дачка Юля, будзе іх маці і жонка Ірына Казуліна: Юля Казуліна: “Мы туды едзем заўтра. І спатканне будзе цягнуцца трое сутак. Вы ведаеце, мы не бачыліся з таго часу, як пахавалі маму. Таму, я думаю, у нас будзе што абмеркаваць. Будзем размаўляць пра мамачку”.
Нагадаем, Аляксандр Казулін быў асуджаны ў 2006 годзе за арганізацыю масавай акцыі 25 сакавіка на пяць з паловай гадоў.
Нагадаем, Аляксандр Казулін быў асуджаны ў 2006 годзе за арганізацыю масавай акцыі 25 сакавіка на пяць з паловай гадоў.