Дочкі Казуліна падаюць у суд на Лукашэнку
Дочкі палітвязня Аляксандра Казуліна збіраюцца падаваць у суд на Аляксандра Лукашэнку. Яны абараняюць гонар і годнасць бацькі. Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Юлія Казуліна ў інтэрв'ю Еўрарадыё адзначыла, што амаль не спадзяецца на пазітыўнае рашэнне суда. У Беларусі ўжо было некалькі спробаў падаць у суд на Лукашэнку, аднак яны завяршаліся нічым: суды проста адмаўляліся прымаць такія справы да разгляду.
Юлія Казуліна: "Мы вельмі спадзяемся на нейкі справядлівы суд. Разумеем, што яго ўжо няма ў нас у краіне. Але хаця б — каб людзі бачылі, што нельга маўчаць".
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка падчас свайго паслання беларускаму народу 29 красавіка некалькі разоў зняважліва выказаўся пра Казуліна.