Долар у Расіі можа вырасці да канца года на 22,5% — Merrill Lynch
Расійскі рубель да канца года можа патаннець у адносінах да долара на 22,5 %.
Паводле прагнозу аднаго з найбуйнейшых сусветных інвестбанкаў Merrill Lynch, долар у Расіі можа вырасці да 44,6 рубля з цяперашніх 36,4.
Гэта выклікана такімі фактарамі, як агульнае ўмацаванне долара, рызыкі банкаўскага крызісу ў Расіі, а таксама паніжэнне апетыту да рызыкі з боку глабальных фундатараў.
На думку аналітыкаў Merrill Lynch, чакаецца ўмераны рост долара ў дачыненні і да іншых валют, што звязана з высокім попытам на амерыканскую валюту ва ўсім свеце, паведамляе агенцтва "РИА Новости"