Дом, дзе нарадзіўся Касцюшка, выкарыстоўваюць як ЗАГС
У фальварку Мерачоўшчына — доме-музеі Тадэвуша Касцюшкі, што месціцца каля горада Косава Івацэвіцкага раёна — з нядаўніх часоў праводзяцца шлюбныя цырымоніі. Днямі тут узяла шлюб ужо пятая пара, паведамляе газета “Рэспубліка”. У абрад шлюбу ў сядзібе Касцюшкаў уваходзіць абавязковае наведванне выспы Кахання на сажалцы, што месціцца побач. З часам супрацоўнікі дома-музея плануюць зрабіць цырымонію яшчэ прыгажэйшай. У ёй будзе задзейнічана больш старажытных прадметаў. А з Пінска прывязуць белых галубоў, якія будуць узлятаць пры выхадзе маладых з фальварка.
Фальварак Мерачоўшчына, у якім 4 лютага 1746 года нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Бонавентура Касцюшка, быў адноўлены паводле малюнкаў і гравюраў XVIII стагоддзя. Яго супрацоўнікі гатовыя сёння заручаць шлюбам жаніхоў і нявест не толькі з Івацэвіцкага раёна, але і з іншых рэгіёнаў Беларусі.