Дональд Туск ляціць у Смаленск

Польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск выразіў глыбокія спачуванні на прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля надзвычайнага паседжання польскага ўраду. Рада Міністраў вырашыла абвясціць тыднёвую жалобу па загінуўшых у катастрофе пад Смаленскам. Дональд Туск: “Такой драмы сучасны свет яшчэ не бачыў. У краіне нацыянальная жалоба. Урад на спецыяльным паседжанні Савета Міністраў абвясціў 2 мінуты цішыні заўтра а 12 гадзіне, падобным чынам мы таксама адзначым дзень пахавальнай цырымоніі. Траур працягнецца тыдзень”.

Сам Дональд Туск пасля прэс-канферэнцыі накіраваўся ў Смаленск. Аднак вярнуцца плануе яшчэ сёння, каб падзяліцца апошнімі звесткамі ў месца здарэння з урадам на чарговым надзвычайным паседжанні.