Доўг Мастоўскага раёна складае каля 8 млрд рублёў
Як паведаміў Еўрарадыё дэпутат Мастоўскага райсавета Дзмітрый Кухлей, доўг Мастоўскага раёна на сённяшні дзень складае каля 8 млрд рублёў. У 2008 годзе на правядзенне добраўпарадкавання ў горадзе Масты і рамонтныя работы на аб'ектах сацыяльнай сферы ў вёсцы, дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства "Ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Мастоўскага райвыканкама" атрымала крэдыты ААТ "АСБ Беларусбанк". Добраўпарадкаванне мастоўскіх вуліц у 2008-2009 гадах абышлося ў 6 млрд руб. На капітальны рамонт школ-садкоў у аграгарадках вёсак Курылавічы, Мілявічы і Мікелеўшчына было выдзелена каля 2 млрд рублёў.
Пагашэнне крэдытных сродкаў, якія пайшлі на добраўпарадкаванне вуліц горада, расцягнутае да 2013 года, а па капітальным рамонце школ аграгарадкоў — да 2011 года.
У прынятым бюджэце Мастоўскага раёна на 2010 года сума выплатаў па крэдыце складае 1,42 млрд рублёў.