Драчоў: На Алімпіядзе будуць сенсацыі. Чакаю перамог ад Домрачавай!
Дар’я Домрачава — галоўная надзея беларускіх біятланістаў у Ванкуверы. Толькі яна рэальна сярод нашых страляючых лыжнікаў можа паказаць добры вынік. Пра гэта ў інтэрв’ю gzt.ru заявіў легендарны савецкі, беларускі і расійскі біятланіст Уладзімір Драчоў: “Будуць абавязкова нечаканасці і сенсацыі, нейкія новыя імёны, і дай бог, каб гэта былі нашы імёны. Я асабіста вельмі чакаю перамог ад Дашы Домрачавай. Хочацца, каб гэтае нешанцаванне, якое было ў яе на чэмпіянаце свету, этапах Кубка свету, мінула, каб яна справілася са сваім хваляваннем, і ёй пашанцавала на Алімпійскіх гульнях”.
Нагадаем, Уладзімір Драчоў удзельнічаў у трох Алімпіядах і ўздымаўся на подыум васьмі чэмпіянатаў свету, з іх чатыры разы - на верхнюю прыступку. Вярнуўшыся са сваёй апошняй Алімпіяды 2006 года, ён пачаў трэніраваць моладзевую зборную Беларусі, але праз год вярнуўся ў Расію.