Драўляных Пяруна і Жыценя ствараюць пад Баранавічамі
6 абласны конкурс разбяроў праходзіць гэтымі днямі ў вёсцы Русіна (Баранавіцкага раёна) пад назвай “Беларуская міфалогія ў манументальнай скульптуры”. Усе вырабленыя на конкурсе скульптуры – а сярод іншых драўляная постаць Пяруна і Жыценя – застануцца ў Русіна ў раённым цэнтры рамёстваў, паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё ў Баранaвічах Іван Юрасчык.