Дразда падазраюць у дачыненні да масавых беспарадкаў
Сябра ініцыятыўнай групы Саннікава Зміцер Дрозд, якога даставілі ўчора на допыт, затрыманы на трое сутак. Як стала вядома праваабарончаму цэнтру "Вясна", ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі).