Дробыш супраць сувязі Калдуна і Кіркорава

Віктар Дробыш не задаволены сваім падапечным, удзельнікам “Еўрабачання-2007” ад Беларусі Змітром Калдуном. Расійскі прадзюсер лічыць, што калі спявак і надалей будзе хадзіць з нафарбаванымі вачыма ў пары з Кіркоравым, “фанаты пакажуць яму “fuck””.
Па словах Дробыша, ён планаваў зрабіць Калдуна крутым рокерам. Прадзюсер ужо дамовіўся, каб у Расіі і некаторых іншых краінах ён выступаў на “разагрэве” у групы Scorpions падчас іх сусветнага тура ў падтрымку новага альбома.

“Але для гэтага трэба рыхтаваць адпаведную праграму. А калі ён будзе і надалей хадзіць з нафарбаванымі вачыма ў пары з Кіркоравым, і яго будуць працягваць параўноўваць з прынцэсай Дыянай, я змагу зрабіць яму “разагрэў” толькі ў групы Modern Talking”, - адзначыў Дробыш.


“Салідарнасць”