Дру Бэрымар стане выратавальніцай кітоў

У фільме «Кіты» рэжысёра Кэна Куопіса «Абяцаць – не значыць ажаніцца» збіраюцца зняцца Дру Бэрымар, Крыстэн Бэл і Джон Красінскі.  Дзеянне карціны разгортваецца ў 1988 годзе. Галоўны герой стужкі – журналіст - спрабуе выратаваць кітоў, якія захраслі пад лёдам у раёне Паўночнага палярнага круга.

Крысцен Бэл знімецца ў ролі журналісткі з Лос-Анжэлеса, а каго выканае Дру Бэрымар, не паведамляецца. Хутчэй за ўсё, ёй дастанецца роля паплечніцы галоўнага героя, які займаецца выратаваннем кітоў.

Фота: tmoindustries.net