Дру Бэрымар здыме "Чараўніка краіны Оз"
Дру Бэрымар выступіць рэжысёрам працягу класічнай стужкі "Чараўнік краіны Оз", паведамляе выданне pajiba.com. Гаворка ідзе пра праект "Здавайся, Дораці" (Surrender Dorothy), пра які
стала вядома ў 2002 годзе.
Сюжэт карціны будуецца вакол праўнучкі Дораці, якой трэба раскрыць таямніцу чырвоных чаравічак і спыніць Ведзьму, якая задумала захапіць не толькі краіну Оз, але і ўвесь свет. Першапачаткова Дру Бэрымар павінна была выконваць у стужцы галоўную ролю, аднак зараз выступіць у ролі рэжысёра.
Гісторыя чараўніка краіны Оз апошнім часам прыцягвае ўсё больш увагі. Так, Warner Bros. распрацоўвае праект "Оз", пра які пакуль нічога невядома, акрамя таго, што сцэнарый для яго напісаў аўтар "Шрэка назаўжды" Дарэн Лемке.
Акрамя гэтага ў той жа кампаніі ёсць пакуль безназоўны праект, прадзюсерам якога выступае Тэд Макфарлэйн, - аўтар серыі незвычайных фігурак. Таксама ёсць праект "Оз Вялікі і магутны", галоўную ролю ў якім можа выканаць Роберт Даўні-малодшы. Акрамя гэтага, у 2007 годзе выйшаў мінісерыял "Зачараванае каралеўства" (Tin Man), які быў своеасаблівым пераасэнсаваннем традыцыйнай гісторыі.
Новы праект стане для Дру Бэрымар другой рэжысёрскай працай. Яе першым фільмам была драма "Каціся!" з Элен Пэйдж ("Джуна"), якая выйшла на экраны ў 2009 годзе.
Фота: tmoindustries.net