"Другім хлебам" беларусаў стануць бананы?

Вулічнае апытанне паказала, што найбольшую трывогу выклікае падаражэнне бульбы і крупаў (у прыватнасці, грэчкі). Адзначаюць гарадзенцы заўважны рост цэн на мясныя і малочныя прадукты.

Такая дынаміка цэн, як высветлілася, прымушае некаторых гарадзенцаў пераглядзець рацыён. "Я набываю цяпер замест бульбы бананы! Цана адна, а са страўнікам стала лепей. Яблыкі беларускія насычаныя нітратамі, таму не купляю. Бананы часам нават трошкі меней каштуюць", — заявіў адзін з удзельнікаў апытання, перадае БелаПАН.