Дубскага судзяць за гісторыю з мабільнікам
У Асіповічах праходзіць судовы працэс над актывістам маладзёжнага руху Арцёмам Дубскім.
Меркавалася, што фігуранта “працэсу 14-ці” будуць судзіць за парушэнне правілаў адбыцця пакарання - летась хлопца асудзілі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту прадпрымальнікаў у сталіцы на два гады абмежавання волі без накіравання ў спецустановы. 13 лютага Дубскага затрымалі ў Гомелі, калі ехаў з Украіны. Ад таго часу ён знаходзіўся ў бабруйскім следчым ізалятары.
Але, як паведамляе "Наша ніва", сёння актывіста судзяць за гісторыю з мабільнікам. Арцёма Дубскага вінавацяць у тым, што ён выкарыстаў чужую сім-карту, каб увайсці ў Інтэрнэт, чым нанёс страты яе ўладальніку.
Каля будынка суда праходзіць акцыя ў падтрымку Дубскага.