"Дурацкі праект" гатовы ўжо на 80%

"Самым дурацкім праектам Расіі" ахрысціў Аляксандр Лукашэнка будаўніцтва газаправода "Nord Stream".  Паміж тым, як паведамляе РІА "Новости", кампанія аператара будаўніцтва "Паўднёвая плынь" Nord Stream AG уклала ўжо 1000 кіламетраў з 1200 кіламетраў першай чаргі газаправода.

"Мы завяршылі самую складаную частку газаправода праз Балтыйскае мора ў адпаведнасці з графікам, і ў цяперашні час заклалі больш за 80% першай ніткі", — сказаў намеснік дырэктара па будаўніцтве Nord Stream  Руурд Хоэкстра.

Запуск першай чаргі газаправода прапускной здольнасцю 27,5 млрд кубаметраў газу за год мяркуецца ў верасні 2011 года. Будаўніцтва другой ніткі ў 2012 годзе павялічыць прапускную здольнасць да 55 млрд кубаметраў за год.