Два альбомы Змітра Рэвякіна

Расійскі гурт «Калинов мост» скончыў працу над сваім новым нумарным альбомам, які атрымаў назву «Ледяной поход».

Кружэлку музыкі запісалі яшчэ восенню мінулага году на студыі «Хранители». Па словах лідэра гурта Змітра Равякіна, песні альбому аб’яднаныя тэмай белагвардзейскага рэванша. На гэты момант вядуцца перамовы выдавецкімі кампаніямі на рэліз «Ледяного похода».

Дадам, што паралельна Зміцер Равякін запісаў сольны альбом «Жатва», які ўбачыць свет у канцы красавіка – пачатку траўня. На кружэлку трапілі 12 кампазіцый, якія, па словах выканаўца, ствараюць цыкл песень пра супрацьстаянне стэпу і лесу.

Прэзентацыю дыска плануецца правесці ў апошняй дэкадзе траўня. Але дакладная дата канцэрту будзе вядома пазней.

Фота: www.photosight.ru