Два беларусы абрабавалі банк у падмаскоўных Хімках

3 верасня абрабавалі аддзяленне Ашчадбанка Расіі ў падмаскоўных Хімках. Міліцыянты шукаюць двух беспрацоўных грамадзян Беларусі. Як распавядалі праваахоўнікі "Інтэрфаксу", двое невядомых у масках увайшлі ў памяшканне банка. Пагражаючы пісталетам касіру, завалодалі грашыма ў суме каля 59,5 тысяч расійскіх рублёў і ўцяклі.