Два чалавека замерзлі на вуліцах Мінску 29 лістапада
Як паведамляе БелаПАН, зранку на тэрыторыі закінутага прафілакторыя на Партызанскім праспекце вартаўнікі знайшлі памерлага мужчыну 30—35 гадоў, апранутага не па надвор'і. Асоба загінулага, які з выгляду не быў падобны да бяздомнага, цяпер высвятляецца. Увечары ў завулку Альшэўскага быў знойдзены труп замерзлай жанчыны, хутчэй за ўсё, бяздомнай. Узрост загінулай — 50—55 гадоў. Яе асоба высвятляецца.