Два чалавекі згарэлі ў машыне пад Лепелем

Двое мужчын загінулі у дарожна-транспартным здарэнні у Лепельскім раёне. У ноч на 18 верасня “Волга”, ў якой яны ехалі, сутыкнулася з грузавіком.
Ад сутыкнення аўтамабіль легкавушка загарэлася. Па папярэдніх высновах праваахоўных органаў, кіроўца і пасажыр загінулі ад удару пры сутыкненні, а не ад агню. “Волга” згарэла ўшчэнт, а целы загінулых выратавальнікам давялося выразаць пры дапамозе спецтэхнікі.