Два фільмы "Белсата" бяруць удзел у берлінскім фестывалі Prix Europa
Два фільмы тэлеканала "Белсат" возьмуць удзел у прэстыжным берлінскім фестывалі Prix Europa.
Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі прэс-сакратара тэлеканала Сяргей Пеляса, перадае БелаПАН.
Паводле яго слоў, журы аднаго з найважнейшых форумаў для радыё- і тэлежурналістаў Еўропы выбрала беларускія фільмы сярод 33 іншых да ўдзелу ў конкурсе ў катэгорыі "Тэлевізійны дакументальны фільм".
Адным з фільмаў будзе "Свята на нашай вуліцы". Яго зняў беларускі рэжысёр, які працуе пад творчым псеўданімам Адам Галін.
Яшчэ адзін фільм — "Рабінзоны Мантсінсаары", які "Белсат" зняў у супрацоўніцтве са сваімі партнёрамі з Германіі, Фінляндыі і Францыі.
У фестывалі ў Берліне, які сёлета пройдзе з 17 да 24 кастрычніка, ўдзельнічаюць аўтары соцень фільмаў і праграм з усёй Еўропы.