Дваццаць сем'яў Мінску будуць спаборнічаць у гонках на лімузінах

Дваццаць сямейных пар Мінску будуць спаборнічаць 28 верасня за званне "Суперсямейка". Яны прымуць удзел у праекце "Сямейныя гонкі на лімузінах". Такая арыгінальная акцыя адбудзецца ў беларускай сталіцы ў другі раз. Праект "Сямейныя гонкі", па словах арганізатараў, некамерцыйны, ён закліканы ўмацаваць і падвысіць грамадскую каштоўнасць інстытута сям'і і шлюбу.

Конкурсы і заданні для "Сямейных гонак на лімузінах 2008" закрануць усе грані жыцця сучаснага чалавека. Удзельнікі павінны будуць прадэманстраваць эрудыцыю, спартовую падрыхтоўку, выявіць кемлівасць, г.зн. паказаць свае самыя лепшыя якасці.

Сярод удзельнікаў ёсць як зусім юныя маладыя, якія адсвяткавалі сваё вяселле 08.08.08, так і сям'я з ужо сур'ёзным стажам сумеснага жыцця ў 15 гадоў.

БЕЛТА