Двое кіроўцаў прадпрыемства “БелТАПАЗ” загінулі ў Гродне
Іх целы знайшлі ў канцы працоўнай змены на машынным двары прадпрыемства.
Адзін з загінулых быў ля эстакады, другі — у кабіне МАЗа. Паводле словаў іх калег, абодва кіроўцы былі сябрамі. Відавочцаў гібелі аднаго няма, а вось другі пакончыў сабой на вачах у калег. Пры гэтым ён выгукнуў, што не даруе сабе смерці сябра і ўсадзіў нож у вобласць сэрца, перадае тэлеканал АНТ.
Мяркуецца, што ён лічыў сябе вінаватым у здарэнні, у якім загінуў ягоны калега.