Двое мужчын пад Смалявічамі пілавалі боепрыпас і падарваліся
Здарэнне адбылося ў чацвер, 22 жніўня.
У бальніцу шпіталізавалі дваіх мужчын, якія атрымалі тэрмічныя апёкі твару, рук, а таксама аскепкавыя раненні. Следча-аператыўная група праводзіць расследаванне абставінаў здарэння, апытвае відавочцаў, прызначаныя экспертызы. На месца выехалі следчыя і крыміналісты.
Які менавіта боепрыпас пілавалі мужчыны, пакуль невядома. БЕЛТА інфармуе, што распачатая крымінальная справа.
Здымак з архіву. Фота — tut.by