Двое пацярпелых знаходзяцца ў стане "сярэдняй ступені цяжкасці"

У стане "сярэдняй ступені цяжкасці" знаходзяцца двое шпіталізаваных пацярпелых падчас выбуху ў Мінску. Пра гэта паведамляе РИА "Новости" са спасылкай на супрацоўніка Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Нагадаем, падчас выбуху пацярпелі каля 50 чалавек. Яны пераважна атрымалі лёгкія аскепкавыя раненні ў ногі. Каля 30 чалавек шпіталізаваныя ў 6-ю клінічную бальніцу, дзе месціцца Цэнтр траўматалогіі. Іншыя пацярпелыя былі дастаўленыя ў бліжэйшую ад здарэння бальніцу - 2-ю гарадскую. Таксама шпіталізаваныя ёсць і ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.