Двое пінчукоў у мінскай лякарні ідуць на папраўку

Двое пацярпелых ад выбуху на "Пінскдрэве", якія ляжаць у мінскай лякарні хуткай дапамогі, ужо ідуць на папраўку. Пра выпіску пакуль казаць зарана, але іх стан стабільны. Пра гэта распавёў Еўрарадыё намеснік галоўнага лекара бальніцы Ігар Шыманскі. Шыманскі: "Хворыя папраўляюцца. Пакуль абыходы ідуць. Ведаю толькі, што папраўляюцца".

Нагадаем, у лякарнях Мінску і Брэста на сёння ляжаць пяць пацярпелых у аварыі на "Пінскдрэве".