35-гадовы рабочы з Беларусі загінуў у маскоўскіх падзямеллях (абноўлена)

35-гадовы рабочы з Беларусі загінуў у маскоўскіх падзямеллях (абноўлена)

Рабочы з Беларусі загінуў 4 сакавіка ў шахце падземнага калектара ў Маскве. Як інфармуе РІА "Новости", паводле папярэдніх дадзеных, 35-гадовы мужчына (грамадзянін нашай краіны) праводзіў там газазварачныя работы, для чаго ў шахту спусцілі газавы балон. Праз некаторы час яму стала кепска. На дапамогу калегу ў шахту спусціўся 27-гадовы рабочы, але і ён страціў прытомнасць. Мяркуецца, што абодва атруціліся газам.

Вядома, што беларус працаваў у адной з інжынерна-будаўнічых кампаній Масквы. Расійскія праваахоўнікі праводзяць расследаванне, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Раней паведамлялася, што абодва загінулыя беларусы. Але амбасада нашай краіны ў Маскве высветліла, што насамрэч толькі адзін з іх з'яўляецца грамадзянінам Беларусі.