Двое віцебчукоў паспрабавалі ўгнаць асфальтаўкладчык

Маладыя непрацуючыя п’яныя дзецюкі разбілі шкло і ўжо збіраліся завесці тэхніку. Але ў гэты момант іх заўважыў вадзіцель асфальтаўкладчыка, які адыходзіў па нейкай патрэбе.  Абодва хлопцы раней судзімыя за хуліганства.

Дарэчы, гэта не адзіны падобны выпадак. “Экзатычныя” машыны, якія пасля працоўнага дня ніхто не ахоўвае, уганяюць, каб “пакатацца”.