Дворніка забілі пакетам са смеццем

Раней міліцыя перадавала, што здарэнне адбылося ўдзень 18 верасня ў Кызыле. На пацярпелага выкінулі пакет са смеццем. Мужчыну даставілі ў лякарню, дзе ён сканаў.

"Пацярпелы — 57-гадовы дворнік, які прыбіраў тэрыторыю, прылеглую да шматпавярховага жылога дома. На яго выкінулі пакет са смеццем, у якім знаходзіўся трохлітровы слоік. Па факце забойства распачатая крымінальная справа", — прыводзіць цытату з паведамлення “РИА Новости”.

Неўзабаве пасля ў паліцыю даставілі падазраваную. Гэта 31-гадовая мясцовая жыхарка, якая з'яўляецца інвалідам.

Фота: vse-dudki.kroogi.com.