Двух польскіх студэнтаў, затрыманых учора, адпусцілі

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобы 2 польскіх студэнтаў і адпусцілі іх з РУУС, паведамілі "Інтэрфаксу" у ГУУС Мінску. "Асобы 2 студэнтаў з Польшчы, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаванай акцыі апазіцыі 25 сакавіка ў Мінску і былі затрыманыя, устаноўленыя. Яны адпушчаныя", — паведамілі ў ГУУС.
"Пратаколы на іх не складалі", — удакладнілі ва ўпраўленні.

Інтэрфакс