"Дынама" (Мінск) – на 65-м месцы сярод хакейных клубаў Еўропы
Мінскае "Дынама" ў рэйтынгу еўрапейскіх хакейных клубаў паднялося на 29 радкоў. "Дынама" другі год запар застаецца адзіным беларускім клубам, што ўвайшлі ў сотню найлепшых хакейных камандаў Еўропы. Адмысловы рэйтынг штогод складае французскі інтэрнэт-партал hockeyarchives.com. У гэтай класіфікацыі ўлічваецца выступ камандаў у нацыянальных першынствах і на міжнароднай арэне, а таксама рэйтынг чэмпіянатаў тых краін, у якіх яны выступаюць, паведамляе БЕЛТА.
Па выніках сезону-2009/10 мінскае "Дынама" ў еўрапейскім рэйтынгу апынулася на 65-м радку. Прыкметны прагрэс, верагодна, абумоўлены выйгрышам самага старога клубнага турніру кантынента - Кубка Шпэнглера. Дый у чэмпіянаце КХЛ дынамаўцы, хоць і не трапілі ў плэй-оф, у параўнанні з мінулым годам выступілі лепш - 19-е месца замест 22-га.
Год таму ў сотні найлепшых Беларусь таксама была прадстаўлена адным клубам - мінскім "Дынамам", якое размясцілася на 94-м месцы.
Найбліжэйшую пазіцыю з беларускіх клубаў займае сталічнае "Юнацтва" - на 107-м радку.