Дырэктара “Цэнтраліта” могуць звольніць за п’яных работнікаў
Пракуратура Савецкага раёну Гомеля выступае за ўзмацненне дысцыпліны на вытворчасці. Кіраўнікоў, якія не змогуць перавыхаваць сваіх падначаленых у найкарацейшыя тэрміны, чакае шмат непрыемнасцяў, аж да звальнення, паведамляе сайт “Беларускі партызан”. Па інфармацыі сайта, такая пагроза вісіць над дырэктарам гомельскага заводу “Цэнтраліт” Міхаіла Сайкова. На заводзе рабочыя і адміністрацыя працягвае грэбаваць элементарнымі патрабаваннямі тэхнікі бяспекі і не прытрымліваецца працоўнай дысцыпліны. У 2008 годзе 19 работнікаў звольнілі, бо яны прыйшлі на працу ў нецвярозым стане. У 2009 годзе такіх работнікаў было 6.