Дыск Роберта Планта і Элісан Крос стаў плацінавым
Паводле звестак Асацыяцыі рэкордынгавай индустрыі Амерыкі, за пяць месяцаў з моманту рэлізу сумесны дыск Роберта Планта і амерыканскай кантры-выканаўцы Элісан Крос «Raising Sand» разышоўся накладам больш за мільён асобнікаў толькі на тэрыторыі ЗША. Нагадаю, што альбом, які складаецца з кавер-версій вядомых старых
песень, у кастрычніку 2007 года дэбютаваў на 2-й пазіцыі афіцыйнага
брытанскага чарта, што стала найвышэйшым дасягненнем былога вакаліста
Led Zeppelin у яго сольнай кар'еры.
Зараз альбом усё яшчэ знаходзіцца ў Топ-40 рэйтынгу Billboard. У мінулым месяцы «Raising Sand» прынёс сваім стваральнікам прэмію «Грэмі» щ катэгорыі «Лепшы поп-дуэт» - за трэк «Gone Gone Gone (Done Moved On)».
Гэты «грамафон» стаў першым у актыве Планта за 30 гадоў яго сольнай дзейнасці і 21-м па ліку ў калекцыі Элісан Крос.
Фота: www.shorefire.com