Дыягназ “грып” пастаўлены ўжо двум мінчукам, эпідэмія чакаецца ў лютым
На грып у сталіцы захварэлі ўжо два чалавекі. Пра гэта паведаміла загадчыца эпідэміялагічным аддзелам Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.
Паводле прагнозаў спецыялістаў, эпідэмія грыпу чакаецца ў пачатку лютага. Яна будзе ўмеранай інтэнсіўнасці з цыркуляцыяй тых жа тыпаў вірусаў, што і ў мінулыя гады, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.
Тым часам, як перадае БЕЛТА, на мінулым тыдні ў паліклінікі Мінска з ВРВІ звярнулася больш за 11,5 тысяч чалавек. Большасць з іх — дзеці ва ўзросце да 18 гадоў. 207 дзяцей былі шпіталізаваныя.