Дзе адпачываюць дзеці высокіх чыноўнікаў? (фота)
У дзіцячым лагеры пад Мінскам узмоцненая служба аховы, 18 камер відэаназірання, усе прыбіральшчыцы — з вышэйшай адукацыяй, а ў суседняй рэчцы плавае фарэль. Шукаючы, куды ўладкаваць сына сяброў на лета, карэспандэнт Еўрарадыё патэлефанаваў у адзін з лепшых дзіцячых лагераў краіны — “Белтэлекамаўскую” “Крынічку” непадалёк ад Ракава. Летась лагер па выніках спаборніцтва стаў першым у Мінску і другім у краіне. Але там хутка астудзілі запал. Маўляў, пуцёўкі раскупленыя на пяць гадоў наперад. І падставы, кажуць, для такой папулярнасці ёсць.
Супрацоўніца лагера “Крынічка”: “У нас раскупленыя пуцёўкі на пяць гадоў наперад! У лагеры стаіць 18 камер відэаназірання, працуе служба аховы. У нас ідуць выхавацелі і важатыя на конкурснай аснове. У нас усе прыбіральшчыцы — з вышэйшай адукацыяй! Дзеці ў нас таксама вельмі добрыя: няма ў нас дзяцей з інтэрнатаў, з праблемных сем’яў”.
Затое дастаткова дзяцей, з якімі супрацоўнікам лагера з-за пасады іх бацькоў досыць складана знаходзіць агульную мову.
Супрацоўніца лагера “Крынічка”: “Дзеці ў нас, буду казаць вам шчыра і адкрыта, усіх высокапастаўленых чыноўнікаў. Таму мне ў гэтым плане складана працаваць, бо кожнаму трэба дагадзіць: бацькі, дзеці прыходзяць і тое, тое, тое. Самі разумееце”.
Але старшыня аб’яднанага прафкамітэта “Белтэлекама” Таццяна Ганчарова ўпэўніла журналіста Еўрарадыё, што “Крынічка” не з’яўляецца закрытым месцам адпачынку толькі для нашчадкаў прывілеяваных асоб.
Таццяна Ганчарова: “Я разглядаю і раздаю пуцёўкі для дзяцей сваіх прадпрыемстваў, узгадняю з генеральным дырэктарам і адпраўляю. Я думаю, што Савету Міністраў не складана ўзяць пуцёўку і ў іншых лагерах, якія больш прывілеяваныя. Вось, сёння ў мяне была размова, з высокага прадстаўніцтва тэлефанавала сакратар, і я ёй сказала: “Скажыце сваім кіраўнікам, што пра дзяцей яны мусяць думаць не летам, а на пачатку года. Калі яны хочуць узяць пуцёўку, дасылайце нам заяўку, мы яе падшываем і разглядаем у працэсе паступлення, паводле дат. А на сёння — няма. Калі толькі “гарачая” пуцёўка”.
Каштуе пуцёўка ў “Крынічку” каля 800 тысяч рублёў. Праўда, кажа старшыня прафкама, дзецям супрацоўнікаў “Белтэлекама” аплачваецца 90% ад кошту. Усе астатнія могуць разлічваць толькі на 280 тысяч дзяржаўнай дапамогі. І таксама заўважыла, што калі журналіст хоча ўладкаваць дзіця ў лагер, то запозна адумаўся.
Таццяна Ганчарова: “У нас разнарадка складаецца і разглядаецца ў красавіку. Робім мы гэта таму, што ў нас — уся краіна. А па краіне ў нас 13 тысяч дзяцей таго ўзросту, якія могуць прэтэндаваць і жадаць. Прапускная здольнасць — 240 пуцёвак за змену. Разглядаецца ў першую чаргу магчымасць аздаравіць дзяцей свайго прадпрыемства. Далей па чарзе — прадпрыемства нашай галіны. А далей, калі пуцёўкі ў нас застаюцца незапатрабаваныя, тады мы ўжо разглядаем заяўкі на арганізацыі звонку”.
Ёсць у гэтага лагера, акрамя дзіўнай прыроды, рэчкі з фарэллю, рознакаляровымі карпусамі і прыбіральшчыц з вышэйшай адукацыяй, яшчэ адна выбітнасць. Як распавёў карэспандэнту Еўрарадыё знаёмы, якому пашчасціла перазахапіць “гарачую” пуцёўку ў “Крынічку”, бацькоў на тэрыторыю лагера не пускаюць. Нават падчас засялення, каб дапамагчы дзіцяці данесці рэчы. Таццяна Ганчарова патлумачыла гэта проста.
Таццяна Ганчарова: “А навошта бацькам гэтыя доўгія слёзы, доўгія развітанні? Розныя дзеці бываюць: адзін не можа адліпнуць ад бацькоў, а другі рады ім хутчэй памахаць ручкай. Забралі, іх перадалі ў надзейны рукі і ўсё — дзеці прынятыя!”.
І наведваць, кажа, малых можна толькі ў спецыяльны бацькоўскі дзень. Тады трэба напісаць выхавацелю распіску: з якой і да якой адзіны бярэш дзяцей пад сваю адказнасць.
І яшчэ. Еўрарадыё пацікавілася ў супрацоўніцы лагера, ці дазволена дзецям высокіх чыноўнікаў знаходзіцца ў лагеры са “сваёй” аховай. Тая запэўніла, што і сваёй службы бяспекі хапае, і таму чужую сек’юрыці на тэрыторыю не пускаюць. А жывуць, кажа, усе дзеці аднолькава: у пакоях на чатыры чалавекі, разам харчуюцца. Нікога асобна не засяляюць, не кормяць і ні для каго не складаюць асобную праграму знаходжання.