Дзе бадзялася Таццяна Заміроўская?

“Ты дзе бадзяўся” - гэта рубрыка музычнай перадачы "Траянскі зубр", у якой мы выпытваем у беларускіх знакамітасцяў рознага кшталту, дзе яны бадзяліся апошнім часам і што там, у сваім бадзянні, пабачылі.

Госць праграмы ад 4 лютага 2007 году — вядомая музычная журналістка Таццяна Заміроўская.

Міла Котка (М.): Таня, прызнавайся, ты дзе бадзялася?

Таццяна Заміроўская.): — Бадзялася я шмат дзе, але апошнім тыднем я бадзялася па Маскве, каб адмыслова паглядзець на гурт Gogol Bordello.