Дзе знаходзіцца Някляеў, па-ранейшаму невядома

Жонка Уладзіміра Някляева ўсё яшчэ не ведае месцазнаходжанне свайго мужа. Па словах Вольгі Някляевай, міліцыя пачала следства. Пра гэта жонка экс-кандыдата распавяла ў гутарцы з Еўрарадыё.
Някляева: "Як і раней не ведаю месцазнаходжанне майго мужа. Куды яго звезлі... Міліцыя адказвае, што пачалі следства. Цяпер са мной сябры і родныя. Падтрымка ёсць".

Нагадаем, учора невядомыя звезлі Уладзіміра Някляева з мінскай лякарні хуткай дапамогі. У палітыка была чэрапна-мазгавая траўма.