Дзеці дапамаглі забойцу закапаць бацькава цела
Месяц спатрэбіўся супрацоўнікам крымінальнага вышуку, каб высветліць лёс 48-гадовага мужчыны, што знік у Лёзненскім раёне.
Як стала вядома, мужчына пасварыўся з сябрам свайго сына, дзевяцікласнікам, і у бойцы хлопец зарэзаў яго. А потым разам з дзецьмі забітага адрэзаў у нябожчыка галаву ды закапаў яе і цела паасобку на полі каля вёскі. 13 ліпеня цела было знойдзена, хлопцы, што дапамагалі закапваць забітага бацьку, затрыманыя.
А вось забойцу шукаць няма і патрэбы: ён з'ехаў у Смаленск, дзе быў затрыманы за чарговае злачынства. Цяпер малады чалавек знаходзіцца у смаленскім следчым ізалятары, вырашаецца пытанне аб яго перадачы беларускім праваахоўсым органам.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск.