Дзеці Рэя Чарльза падаюць у суд на яго менеджэра
Дзеці знакамітага музыкі Рэя Чарльза звярнуліся ў суд штата Каліфорнія
і Лос-Анджэлеса, а таксама ў ФБР, з просьбай разабрацца ў дзейнасці Джо
Адамса, шматгадовага менеджэра музыкі. Яны абвінавачваюць 86-гадовага Адамса ў тым, што той, аднаасобна кантралюючы кіраванне маёмасцю і фондамі Чарльза, дапусціў шматлікія парушэнні і поўнасцю адхіліў прамых спадчыннікаў музыкі ад яго музычнай і фінансавай спадчыны.
У прыватнасці, як сцвярджаюць сыны музыкі, Адамс адмаўляецца падаць сям'і любую інфармацыю пра банкаўскія рахункі, памеры падатковых адлічэнняў і іншыя звесткі аб фінансавым становішчы дабрачынных фондаў, заснаваных Чарльзам .
Акрамя таго, спадчыннікі Чарльза незадаволеныя тым, што Адамс самастойна, не раячыся з сям'ёй музыкі і не звяртаючы ўвагі на завяшчанне славутага Рэя, прымае рашэнні, якія тычацца не толькі фінансавай сферы, але і музычнай.
Напрыклад, пасля смерці Чарльза, ён даў дазвол на выданне двух CD, якасць якіх, па меркаванні дзяцей музыкі, не задаволіла б бацьку. Дзяцей таксама турбуе лёс студыйных запісаў Чарльза, якімі, зноў-такі, поўнасцю распараджаецца Адамс.
Спадчына Рэя Чарльза, які памёр у 2004-м годзе, ацэньваецца ў памеры каля 75 мільёнаў долараў, з іх каля 25 мільёнаў - музычныя запісы, а астатняе - нерухомасць, каштоўныя паперы і іншыя ўклады. У музыкі засталося 12 дзяцей ад розных шлюбаў.
Фота: www.newsru.ua