Дзеці спалілі гарышча і дах жылога дома ў Пінску

Больш за 21 мільён рублёў павінны выплаціць тры сям’і з Пінску. Такі прысуд вынес гарадскі суд. Справа ў тым, што летась чацвёра падлеткаў развялі вогнішча на гарышчы жылога дому.
З-за гэтага адбыўся пажар і дах згарэў ушчэнт. “Падпальшчыкаў” хутка выявілі, і пінскі ЖКХ, на балансе якога знаходзіцца будынак, падаў пазоў на кампенсацыю матэрыяльнай шкоды.

Суд стаў на бок камунальнікаў і вынес пастанову кампенсаваць рамонт будынку.
Паколькі пажар здзейснілі непаўналетнія пінчукі, грошы заплацяць іх бацькі.

Глеб Паўлоўскі, Пінск